Мікалай Дзмітрыевіч Мухін
Мікалай Дзмітрыевіч Мухін | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1996 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | аграном, селекцыянер |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1963) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікалай Дзмітрыевіч Мухін[1] (руск.: Николай Дмитриевич Мухин; 15 лютага 1907 — 3 сакавіка 1996) — вучоны ў галіне селекцыі раслін і насенняводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1963), прафесар (1964), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1973).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Арэфіна Смаленскай губерні (зараз у Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі). Скончыў школу сялянскай моладзі. Працаваў на чыгуначным вузле ў Смаленску. У 1927—1929 гадах працаваў сакратаром сельсавета ў Пачынкаўскім раёне. У 1929—1931 гадах на службе ў Чырвонай Арміі.
У 1935 годзе скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1936—1937 гадах працаваў на Пятроўскай машына-трактарнай станцыі ў Карэльскай АССР, у 1938—1941 гадах — на Беларускай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі (навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара). З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1941 года зноў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Заходнім, 3-м Беларускім франтах. У 1945 годзе ў званні капітана камандаваў ротай аэрадромна-тэхнічнага абслугоўвання ў складзе 1-й паветранай арміі.
У 1947 годзе дэмабілізаваны, узначаліў Беларускую селекцыйную станцыю. З 1956 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства (загадчык аддзела, у 1961—1987 гадах — намеснік дырэктара па навуковай частцы). Адначасова ў 1971—1978 гадах кіраваў Заходнім селекцыйным цэнтрам па збожжавых культурах.
У 1967 і 1975 гадах выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР[2].
З 1987 года М. Дз. Мухін на пенсіі (пенсіянер саюзнага значэння). Памёр 3 сакавіка 1996 года ў Мінску.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. Дз. Мухіну належаць навуковыя працы па селекцыі збожжавых культур. Аўтар і сааўтар шэрагу сартоў азімага жыта, яравой пшаніцы, ячменю, грэчкі, чырвонай канюшыны. Аўтар больш за 200 навуковых прац[2]. Пад кіраўніцтвам вучонага падрыхтавана 32 кандыдацкія і 2 доктарскія дысертацыі[2].
Сярод апублікавных прац:
- Селекция пшеницы в Белоруссии: Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора сельскохозяйственных наук / Белорус. науч.-исслед. ин-т земледелия. — Минск: [б. и.], 1962.;
- Селекция и семеноводство зерновых культур в Белоруссии // Достижения отечественной селекции — М. 1967.;
- Азімае жыта. — Мн., 1969.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1973) з уручэннем медаля «Серп і Молат»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1945)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Дружбы народаў
- 2 ордэны «Знак Пашаны»
- Ордэн ГДР «Зорка дружбы народаў»
- Медалі ВДНГ СССР
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл работ «Распрацоўка метадаў і вынікі селекцыі высокапрадукцыйных, рэсурсаэканомных гатункаў яравога ячменю і азімага жыта».
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе ў Жодзіна па вуліцы Ціміразева, 1 з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння М. Д. Мухіна на будынку Навукова-практычнага цэнтра НАН РБ па земляробстве ўстаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар Я. А. Колчаў)[3].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- ↑ а б в Николай Дмитриевич Мухин на сайце «Героі краіны»
- ↑ Інфармацыйна-турыстычны цэнтр «Минск» Архівавана 8 кастрычніка 2019. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Николай Дмитриевич Мухин на сайце «Героі краіны»
- Мухін, Мікалай Дзмітрыевіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; 1907—1996)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Э. Потапчик Герои труда Архівавана 8 кастрычніка 2019. (руск.) // Газета «Край смалявiцкi»
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 3 сакавіка
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Прафесары
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна «Зорка дружбы народаў» (ГДР)
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
- Афіцэры СССР
- Аграномы Беларусі
- Селекцыянеры СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Нарадзіліся ў Пачынкаўскім раёне (Смаленская вобласць)